РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У гэтым горадзе жыву,
Нібыта праз агонь плыву,
Адзін, як ноеўскі каўчэг.
І чую плач, і чую сьмех
І сіл ня маю закрычаць
Аб тым, аб чым усе маўчаць,
Бо ў гэтым горадзе памру,
Нібы ў агні трава, згару,
І, нехта глянуўшы з вакна,
Убачыць, як плыве труна,
Адна, як ноеўскі каўчэг,
Празь нейчы плач, празь нейчы сьмех
Плыве за крыжам, як Хрыстом,
Плыве між ноччу і між днём,
Плыве і тоне ў небыцьці,
Нібыта ў восеньскім лісьці
Сьцяжына, што вядзе дамоў,
Дзе Вера ёсьць і ёсьць Любоў
Да горада, дзе я жыву,
Нібыта праз агонь плыву,
Адзін, як ноеўскі каўчэг,
Адзін, нібы сьмяротны грэх...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.