РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Люблю, нібы агонь, балоты,
Там беларускі крык і сон.
У іх варожая басота
Ваўкоў карміла і варон.
 
А нас балоты ратавалі
І ў час вайны, і ў недарод,
І мы з балота паўставалі  –
Балотны, як трысьцё, народ.
 
І я малюся на балота,
Як на адвечныя агні,
Што цепляцца ў вачох народа
І асьвятляюць нашы дні...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.