РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У дні, нібыта ў залатым агні,
Згараеш ты і сьледам пыл, як дым,
І за табою застаюцца дні
У памяці, як пыле залатым.
І ўся дарога прад табой, як цень
Ад крыжа, што застаўся недзе там,
Калі пачаўся твой вандроўны дзень
І міг, калі ты свой пакінуў Храм,
Каб праз агонь прайсьці і праз ваду
І зразумець, што ты яшчэ ня жыў,
Ня бачыў, як цярноўнікі цьвітуць
На тым, табой пакінутым, крыжы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.