Мне сказалі: мяне ты шукаеш, Зноў шукаеш – пасьля ўсяго, – Плынь начная, калісьці жывая, Што пазбылася ложа свайго. Усё дарэмна: пратокі-песьні Абмялелі пад рэзкай травой. Я ня Лазар, я не ўваскрэсну, Нават голас пачуўшы твой. Ні твой заклік, калісьці любы, Ні пяшчотны дотык рукі, Ні ад смагі пасохлыя губы Не абудзяць вялікай ракі.
24.V.1962.
|
|