РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...І неба, нібы лёд, растала,
І хлынула вада на сьвет,
Дзе нас сьпякота цалавала
На жоўтай, як агонь, траве,
І мы празь неба ў хату беглі,
Нібы на Ноеў карабель,
І ў змроку патанаў сьвет белы,
І больш не ратаваў сябе
Дарожны пыл, а плыў з вадою,
І ўжо дарога, як рака,
Сама зьлівалася з ракою,
Зьнікала ў хвалях асака,
І човен плыў, нібы тапелец,
І, вар’яцеючы ў дажджы,
Трава, нібы зьмяя, шыпела,
І праразаліся глыжы
Зь зямлі, як зубы дыназаўра.
А мы, вярнуўшыся дамоў,
Праз дождж глядзелі ў наша заўтра
І гаварылі пра любоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.