РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Дажыць нам трэба да канца зімы,
І прарастуць сьцяжыны з-­пад сьнягоў,
І, нібы з чорнай, як зямля, турмы,
Рачулкі павыходзяць зь берагоў.
І ўсё наўкол ізноўку ажыве,
Што сёньня, быццам мёртвае, маўчыць,
І па халоднай, як вада, траве
Захочацца ісьці і доўга жыць,
Каб бачыць сьветлым шэры далягляд,
Дзе ўсе пра нас забыліся даўно,
Дзе белы сьвет, нібыта белы сад,
І неба, як анёльскае вакно.
Мы дажывём, бо трэба нам дажыць.
Ня вечныя, як шары дзень, сьнягі.
І ў хлеб зноў ператворацца глыжы,
І Берагамі стануць берагі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.