РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сёньня вецер у Храм заляцеў,
Сёньня з Храма ўзьляцелі анёлы,
І мой дзень, як вада, пацямнеў
І пацёк празь мяне, невясёлы.
 
Я ішоў, нібы цень, нібы сон,
І зьнікаў, нібы пыл, над травою,
І нябёсы шумелі, як клён,
Пад якім разьвітаўся з табою.
 
Я ішоў невядома куды,
Я ішоў так, як сьмерці шукаюць,
І зьнікалі за мною сьляды,
Як сябры пасьля п’янкі зьнікаюць.
 
Адзіноты я не разумеў
І сябе праклінаў, невясёлы...
Гэта д’ябал у Храм заляцеў,
Гэта з Храма ўзьляцелі анёлы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.