РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Пацяплела, і хочацца жыць,
Як праспаламу п’яніцу піць,
І любіць гэты сьвет за сьвятло,
Што праз шыбы ў пакой зацякло
І напоўніла сьнегам душу...
І ўжо сумна камусь без дажджу.
Пацяплела, і хочацца жыць
І пра восеньскі дождж гаварыць,
Як пра сон, што прысьніўся і зьнік,
Як апошні ў сяле бальшавік,
Што любіў самагон і жанчын.
Пацяплела, і ты – не адзін,
Пацяплела, і хочацца жыць,
І няма каму морду пабіць
За самоту, якая была
І па вокнах сьвінцова цякла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.