РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не баюся зрабіцца чужым
І разьвеяцца, быццам бы дым
Адзінокі, што за самалётам,
Бо жыцьцё ўжо даўно як вада,
Празь якую нябёс не відаць,
Бо пад небам жывём, як пад лёдам.
 
І ня трэба баяцца мяне,
Я – як фортка ў турэмным вакне,
Празь якую галуб залятае
І выносіць запіскі табе,
Каб ня ўмерла ты ў вечнай журбе
І каб знала, што ты не чужая...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.