РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Я дзякую за тое, што вы ёсьць,
Нібыта ў горле згаладалым косьць.
Я дзякую за тое, што вы ёсьць,
І гэты дзень, нібыта эшафот,
І сонца ў небе, як чырвоны кот,
І хмары, быццам пыл, дзе не відаць,
Куды іду: ці жыць, ці паміраць,
І што сказаць, каб заўтра родны край
Застаўся родным, мілым, быццам рай,
Зь якога не ўцячы, нібы з турмы,
Таму пра рай гаворым часта мы,
Хто хоча ў рай, ня знаючы яго...
І ноч, нібыта багна пад нагой,
Шавеліцца, чакаючы, што дзень
Адыдзе і пачнецца вечны змрок,
Халодны, як наганавы курок,
І востры, як у ціхім горле косьць...
Я дзякую за тое, што я ёсьць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.