РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Самотна жыць, нібыта мёртвым быць,
І па цячэньні часу ціха плыць,
І верыць, што мінецца гэты час,
Дзе адзінота забівае нас
І не дае схавацца ні ў царкве,
Ні ў шэрай, як узьняты пыл, траве...
Самотна жыць і думаць, што жыцьцё,
Нібы трава вясною празь лісьцё
Апалае, праб’ецца да сьвятла
Само, і выйдзеш ты адзін з жытла,
І ўбачыш, што адзін застаўся ты,
Хто доўга не выходзіў зь цемнаты...
Самотна жыць у гэтай дурнаце,
Што мы ствараем самі, што расьце
У нас і разьдзяляе, сумных, нас.
Але мінецца ўсё, як пройдзе час,
І пашкадуем мы, што ўсё прайшло
І што самотным тое не было
Самотнае, бо мы з табой жылі,
Нібы ваду апошнюю пілі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.