РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Назаві мяне калябарантам,
Я за гэта не заб’ю цябе,
Бо я стаў самотным музыкантам,
Што іграе на старой трубе
Пра дарогу, па якой нікому
Неахвота праз туман ісьці,
Бо дарога ці вядзе дадому,
Бо дарога ў вогненным лісьці
Маладых асін, што мы садзілі
І ня думалі, што будзем мы
Разьбірацца, як і што любілі,
Што рабілі ў поцемках зімы...
 
Назаві мяне калябарантам
І пастаў да чорнае сьцяны,
Расстраляй, і кроў чырвоным бантам
Высьветліць дарогу да вясны,
Невядомай сёньня анікому.
Толькі ўсё ж хачу сказаць адно –
Нават мёртвым я прыйду дадому
І прад ветрам зачыню вакно...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.