РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У «Куфэрак Віленчышы»
Адны гавораць, а другія робяць
Спакойна, не чакаючы, што іх
Пахваляць сёньня і нашчадкі ўспомняць...
І сыплецца пясок на нас штоміг
Ужо самотных, ды яшчэ жывых,
Жывых, нібыта на дарогах травы,
Дарогах да Масквы і да Варшавы.
А мы з табою тут, і нам ня трэба
Нікуды ні ўцякаць і ні хаваць
Сябе, нібыта дым пад мокрым небам,
Каб потым па Айчыне сумаваць
І гаварыць, што тут усё ня тое
І ўсё ня так, як тут павінна быць
І нават лісьце клёнаў залатое
Ня так на сьцежкі родныя ляціць...
Адны гавораць, а другія робяць...
І сыплюцца на нас сьнягі, дажджы,
І мы празь іх ідзём, і нас ня помняць,
Але шпурляюць добра ў нас глыжы
Свае, а не чужыя, нашы людзі,
Якія ўмеюць плакаць, гаварыць
Пра тое, што ўсё добра заўтра будзе.
Але патрэбна сёньня добра жыць!
І сыплецца пясок на нас штохвілі,
Самотных, ды яшчэ, як сьвет, жывых,
Каб мы свой Край павек не разьлюбілі,
Нібы дарогу да старой царквы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.