РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сталі сумнымі дні, бы ў калюгах вада,
І апалых лістоў залатая арда
Захапіла лясы і спаліла траву
І сьцяжыну маю, па якой у царкву
Я ўсё роўна дайду, калі нават памру,
І апалых лістоў залатую гару
Я вятрам, як нябачным ваўкам, падару,
Каб за мною ішлі і мой сьлед бераглі
І самоту маю, што на гэтай зямлі,
Выпівалі зь мяне, як з калюгі ваду,
Покуль я на зямлю, нібы пыл, не ўпаду,
Каб зрабіцца зямлёй, каб зрабіцца вадой,
Каб убачылі ўсе, хто ішоў тут за мной,
Што самотныя дні, бы ў калюгах вада,
І апалых лістоў залатая арда
Захапіла лясы і спаліла траву...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.