РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вечарэе, і ружа жывая
Па калюзе плыве пад дажджом
І душу мне сабой разрывае,
Разразае, нібыта нажом,
Адзінотай сваёй незямною,
Той, што ў ружы, як вечар, жыве,
У якім усе зоры прад мною,
Як алтар у нябеснай царкве.
Вечарэе, і дождж заціхае,
І счарнелая ружа ў вадзе,
Як чыясьці любоў, памірае,
А да ранку й зусім прападзе,
Як самота мая незямная,
Як спакойныя зоры над мной,
Як туман, што з травы прарастае
І становіцца белай травой...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.