РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...І ўсё ж сябры прыходзяць і сыходзяць,
А жыць табе патрэбна кожны дзень,
Дзе неба ў цемры, нібы рэчка ў лёдзе,
Дзе зоры, як каменьчыкі ў вадзе.
І ты глядзіш, нібы ляціш, у неба,
Адзін, як недасланы сябру ліст,
Бо сябру ўжо нічога больш ня трэба,
Яго няма, як шчасьця, на зямлі,
Якога мы, як вечнасьці, чакаем,
Ня помнячы, што шчасьце – гэта жыць,
А не ляцець хмурынкаю над краем,
Дзе і бяз нас амаль штодня дажджы,
Бо тут сябры прыходзяць і сыходзяць,
Як ноч прыходзіць, як прыходзіць дзень,
Дзе сонца ў небе, як агонь у лёдзе,
І зоркамі каменьчыкі ў вадзе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.