РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Найлепшая ў сьвеце краіна
У сэрцы з табою жыве,
Нібыта малітва ў царкве,
Нібыта ля хаты рабіна,
Ля хаты, дзе ты нарадзіўся,
Дзе плакаў, сьмяяўся, маліўся
І верыў, што ў сьвеце краіна
Найлепшая – гэта твая,
Бо ёсьць каля вокан рабіна,
Бо сьцежка ёсьць да ручая,
Зь якога ты піў, не баяўся,
Што п’еш ты атруту і тло.
Па сьвеце ты шмат набадзяўся
І знаеш: Айчыны сьвятло
Адвечнае, нібы рабіна,
Нібыта малітва ў царкве,
Зь якой пачалася краіна,
Як неба, дзе Бог наш жыве...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.