РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Белае золата сьнегу ўначы
Сыплецца, сыплецца на Пугачы –
Вёску маю, у якой зноў ня сьпіцца.
Сэрца ў грудзёх, як у клетцы сініца,
Б’ецца і плача па тым, што прайшло,
Быццам патухла сьвятое сьвятло
Тут, дзе самота і радасьць мая,
Тут, дзе заўсёды сваім буду я,
Быццам бы гэтая ў сьнезе дарога,
Крыж ля дарогі, цяпло ля парога
Хаты бацькоўскай, дзе сёньня ня сьпіцца.
Хочацца мне ад самоты напіцца,
Каб пра самоту, як вечнасьць, забыцца,
Слухаць, як сыплецца сьнег уначы
Золатам студзеня на Пугачы –
Вёску маю, адзіноту маю,
Дзе я ў сабе сябе не пазнаю...
 
Маці прачнецца, і бацька прачнецца,
Стане на вуліцы неба віднецца.
І весялей зноў застукае сэрца,
Нібы жыцьцё маё нанаў пачнецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.