РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я помніў пра цябе заўсёды,
Як помняць пра стварэньне сьвету
Зімой высокія сумёты,
Дзе ні сьцяжыны, дзе ні сьледу,
А белае сьвятло завеі,
Як мора белае, наўкола,
Што асьвятляе нам надзеі,
Нібы няўлоўны цень анёла...
Я помню пра цябе заўсёды,
Як шлях, якім дамоў вяртацца
Адтуль, дзе, як агонь, сумёты,
Дзе сьвету болей не стварацца,
Бо ён нібы малітва ў Храме,
Якую помню я з табою,
Якая, як сьвятло між намі,
Што ўскрылена тваёй рукою...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.