РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты прыгожая, як адзінота,
І, як сьмерць, неспазнаная ты.
Я пад небам, нібыта пад лёдам,
Задыхаюся ад цемнаты,
І ніхто мне ўжо не дапаможа
І ня верне цябе, як сьвятло,
Каб маё асьвяціць падарожжа
У краіну пад назвай «Было».
 
Ты далёка, як тое, што будзе...
І ўпаду я на дзіды травы,
І ніхто мяне тут не разбудзіць
І ня скажа: «Яшчэ ён жывы...»,
Бо пад небам, нібыта пад лёдам,
Задыхаюся ад цемнаты,
Дзе са мною, як сьмерць, адзінота,
Пра якую ня ведаеш ты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.