РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ў дваццатым стагодзьдзі жывеш,
І ты ў ім засталася маёю,
Быццам бы пра каханьне мой верш
У блакноце, залітым крывёю.
 
І цяпер мы ня можам з табой
Тут сустрэцца, як выйсьці зь нябыту,
Як і верш, што заліты крывёй,
Прачытаць у блакноце раскрытым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.