РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А ты была, ты ёсьць, ты будзеш,
Як гэта вечнасьць за вакном,
Дзе топчуць сьнег зьбялелы людзі,
Забыўшыся, што мы памром
І нас ня будзе, як і сьнегу
Ня будзе заўтра на зямлі.
І падаеш ты ў сьнег з разьбегу,
І, каб завеі замялі,
Ты хочаш – абдымаеш холад,
Нібы далёкага мяне.
І, быццам мроя, белы горад
Нясе цябе празь белы сьнег
Туды, дзе ты 'шчэ ёсьць і будзеш,
Як гэта вечнасьць за вакном,
Дзе топчуць сьнег счарнелы людзі,
Забыўшыся, што мы жывём...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.