РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я думаў, што самота пройдзе,
Нібыта зорка ў чорным лёдзе,
Сама патухне назаўжды,
Але яна ізноў са мною,
Нібыта неба над зямлёю,
Дзе сёньня белыя сады.
 
І сьнег ляціць, ляціць пад ногі,
І я, ня знаючы дарогі,
Іду па лёдзе да сьвятла,
Туды, дзе ты адна, як зорка,
І на душы мне горка-­горка,
І век прайшоў, самота не прайшла...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.