РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты сябе адпускаеш на волю,
Нібы вены ўскрываеш нажом,
Каб больш сьценаў ня бачыць ніколі,
За якімі, як мышы, жывём.
І гляджу я ў тваю адзіноту,
Як у бездань начную гляджу.
І цямрэча прад мной, як балота,
У якой ці ўратуеш душу
Ад спакусы схавацца ад сьвету.
Ты на волі, як дым з цыгарэты,
Як агонь веснавога дажджу...
Ты на волі, а я пасяджу,
Павартую сваю адзіноту,
Як агонь, у якім мне згараць,
Каб цямрэчу, нібыта балота,
Перайсьці і цямрэчай ня стаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.