РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У Цэнтральным Доме Літаратара
Хаджу, як цень, па ЦДЛе
Між гэніяў і графаманаў.
У дыме губіцца нядзеля
Пад звон капеек і стаканаў.
 
Чаго тут толькі не бывала!
Якіх гамораў і садомаў!
Каго тут толькі не ўздымалі!
Як не тапталі тут вядомых!
 
Тут піў Рубцоў зь Літінстытута,
Тут сам Высоцкі кляў нядолю.
І ўсе паілі прастытутак,
Якіх не напаіць ніколі.
 
Нібыта клясык, вып’ю кавы
І закуру для форсу «Прыму».
І, быццам бы па моры славы,
Я паплыву па моры дыму.
 
1986
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.