РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У буфеце аўтастанцыі
Тут няма сяброў маіх харошых.
Я стаю адзін, як ідыёт.
Раздарыў дзяўчатам сп’яна грошы,
П’ю цяпер, як трэзьвеньнік, кампот.
 
Абгрызу, нібы бабёр, аловак,
Напішу, мо' ўспомняць пра мяне:
«Тут быў Віця, хлопец безграшовы,
Бачыў ён вас, гады, у труне!»
 
І пайду, забыўшыся пра смагу,
Грэшны і пакуль што – малады.
І мо' ў першай я канаве зьлягу
І памру ад лютае жуды.
 
1988
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.