РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Далёка былое, далёка
І з кожнай хвілінай далей.
Плывуць у Былое аблокі,
Як цені мінулых падзей,
Дзе разам з табою былі мы,
Дзе нашыя вёсны і зімы
Сплылі і расталі ў былым,
Самотным і ўсё ж залатым,
Як сонца, якое далёка,
Далёка, як вечнасьці вока,
Якое нас бачыць, сьлязіцца
Сьвятлом, па якое сініца
Лятала і не даляцела...
За хмараю чорнай і белай
Далёка былое, далёка.
І сэрцу балюча і горка,
Бо разам з табою былі мы,
Бо разам па сьцежках Радзімы
Ішлі і расталі ў былым,
Вясёлым і не залатым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.