РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вандроўка ў часе
Асацыятыўная інкрустацыя
Студзень

 
Сузор’і сьнегіроў па-над сумётамі
Трапечуць
Узьвейваючы ўспаміны
Добра дома
Забыцца пра завіруху задумацца
Ехаць
Нібы неба ня бачыць
Ь...
 

Люты

 
Ледзяшы як ліхтары
Юрлівасьць ракі ў палоне
Тупні і лёд трэсьне
Ы-ы­ых!
 

Сакавік

 
Соннае пад сонцам скідае зь сябе сьнег
Абветраны абшар абяцае ажывіцца
Каменьне ў калюгах як каралі
Адплывае адталае аджылае
Вяртаюцца з выраю і вабяць вэрхалам
Ільдзіны ірдзеюць і зьнікаюць
Калодзе карціць квітнець
 

Красавік

 
Красуецца курасьлеп як каганец
Раўчукі расколваюць ральлю
Абуджанае абнаўляецца
Сьветла ў садах і сенцах
Асьветлены
Вечар вяртае верад
Імкліва імшэюць ілюзіі
Карэньне клапоціцца пра крону
 

Травень

 
Тоне ў травах тутэйшых туга
Рунь рызыкуе рынуцца
Адкрываецца аблічча адвечнае
Вужакі віруюць на выдмах
Еду празь ельнік
Наперадзе неруш ня знойдзеш
Ь...
 

Чэрвень

 
Чмурэюць чмялі над чаборам
Эра эдэму
Ружы як раніцы ракавінкі
Верыцца ў ветразь вандроўны
Енчыць адзінокі
Навальніцай напаўняецца неба
Ь...
 

Ліпень

 
Луг лашчыцца і лашчыць
Іду як імігрырую ў іншасьвет
Пыл і павуціньне пільнуюць спажыву
Ельнік пахне грыбамі
Надвячорак нагадвае што ўсё нявечна
Ь...
 

Жнівень

 
Журыцца жытнішча жоўкне
Неба ніжэе
Імгліцца вёска
Восень празь вецер выглядае
Еду
Нявечнае натхненьне
Ь...
 

Верасень

 
Вароны на віхлах як на восеньскіх вежах
Ерэтычна згарае лістота
Росы рассыпаны з раніцы
Аблокі асвойваюць абшар
Сонцу сьлізка сумна
Еднасьць
Няма ў настроях нашых
Ь...
 

Кастрычнік

 
Крумкач да калюгі крадзецца
Ахвота абскубці ў ёй аблокі
Сады саромеюцца сваёй сьветласьці
Травы туляцца
Ральля распанела
Ы...
Чакаючы
Непагадзь непакоіць
Ідылія
Канчаецца і клёны як кастрышчы
 

Лістапад

 
Лістота як лятаючыя ліхтары
Іду празь імглу
Сонца сьніцца
Тужліва
Адлятаюць апошнія журавы
Па-­над палямі павуціна ці шэрань
Азярцо як акно апошняга восеньскага дня
Дзе дождж як д’ябал
 

Сьнежань

 
Сьветла ад сьнегу скуголіць скавыш
Ь...
Ноч напамінае пра нябыт
Елкі
Жытло жывяць
Аблокаў аблога
Натхняе нас на новы год
Ь...
 
1996
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.