РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варона
Варона гэта галавешка
Якая ўзьляцела на крыльлях дыму з пажарышча
І сеўшы на вершаліну дрэва
Адчула сябе патухлай зоркай
І таму варона ганарлівая
Як нягеглы мужык
Які нейкім цудам выбіўся ў паны
Варона зладзейка
Але скраўшы сыр
Варона марыць аб кароне
І крычыць яна аб сваёй мары
Як п’яніца якога выгналі з карчмы
Варона можа быць гжэчнай
І можа навучыцца гаварыць
Нават зазіраць у разумныя кнігі
Але ўсё роўна пра гэтым заставацца варонай
Якая правароніла сваё шчасьце
Калі Бог дзяліў паміж птушак галасы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.