РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дым
Дым імкнецца ў неба
Як вязень на волю
І зьнікае не разумеючы волі
Дым узьветраныя валасы ведзьмы
Якая жыве ў агні
Можа схавацца ў дыме
І можа згубіцца ў дыме
І паўзе дым па зямлі як цмок
Якому адсеклі галаву
У якога душа–дагараючае вогнішча
І ніхто ня любіць дыму
Дым самагубца
І ў яго жыцьцё кароткае
Як летняя купальская ноч
Дзе дзяўчаты і хлопцы
Скачуць праз вогнішча
Узьлятаючы як дым
І гляджу я на дым
Як на густую павуціну
У якой трапечуцца зоркі
Як залатыя камары
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.