РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кош
Як лапаць сярод ботаў
Сярод вядзёр у сенцах
Ганарліва разадзьмуўшы бакі
Стаіць кош
Кош гэта гняздоўе
У якое восеньню зьлятаюцца
Сьпелыя яблыкі
Кош дзіравы човен
Які кожную зіму
Рамантуюць павукі
Марачы пра падарожжы
Кош ведзьміна калыска
Якая прываблівае да сябе
І палохае
Кош соннае перапляценьне зьмяюк
Якія ў любы момант
Могуць прачнуцца і ўспомніць
Хто яны
І ляжыць кош у сенцах
І сьпіць у ім чорны кот
Як чорная пэрліна ў ракавінцы
На дне вясковага жыцьця
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.