 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нара мае свой нораў І ныраючы ў зямлю Нара не баіцца згубіцца ў цемры Яна жыве цемрай І не наракае на свой лёс І хто трапляе ў нару Той робіцца ці яе гаспадаром Ці яе сьмяротнікам І жыве ў нары крот Які ня бачыць Але які марыць жаніцца На Дзюймовачцы Нара гэта зьмяя Якая зьела сама сябе Нара гэта шлях Які я не магу прайсьці Ня стаўшы сьлімаком
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|