 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
вакно самае безабароннае мейсца ў доме празь яго як праз рэшата зь неба працякае сьвятло і працякае цемра ў мой сьвет і як просячыся ў неба якое стварылі людзі стукаецца аб шкло матыль нібыта душа засохлай ружы што ляжыць на маім стале вакно гэта мой квадрат які бывае чорнага колеру як у Казіміра Малевіча які бывае якім бываю я вакно гэта вітрына майго жыцьця дзе суседскія вокны гэта толькі вокны зь якіх выцякае сьвятло і змрок зьнікаючы ў Леце часу вакно гэта прорва у якую можна кінуцца і на хвілю спазнаць тое што называецца самагубствам вакно гэта люстэрка у якое глядзіцца бяроза што стоячы ля майго вакна пакідае мне ў сваім гальлі вакно маё вакно ў Эўропу
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|