РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьнег
Адцьвітае сьнежань
Зь неба асыпаецца сьнег
Ён белы як неба
Як крылы анёлаў
Сьнег гэта попел ад кастрышча
На якім згарэла восень
Сьнегу радуюцца
Бо ён хавае бруд
Сьнегу баяцца
Бо на ім бруд высьвечваецца
Сьнег сьмяецца і плача
Сьнег замерзлае сьвятло
Якое ляцела да зорак
І ўпаўшы назад на зямлю
Асьвяціла ў нас спадзяваньні
Што ня ўсё так змрочна
Сьнег жыве столькі
Колькі яму дазволіць сонца
І адны сьнег любяць
Другія сьнег праклінаюць
А ён ляціць і ляціць на зямлю
Каб тут памерці і нарадзіцца
І дзеці лепячы Сьнегавіка
Вераць што ён ажыве
Так як верыў Бог
Ствараючы гэты белы сьвет
Ствараючы гэты белы сьнег
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.