 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Каса большую частку свайго існаваньня Вісіць у застрэшшы Нібы павешаная за ўсе свае справы Але пра яе не забываюцца Бо каса гэта рабро Зь якога ствараюць сенакос І б’юць касу малатком І лашчаць яе бруском І зьвініць каса ўспамінаючы Што яна зброя касінераў Што яна сталёвая коска сказа Памілаваць нельга пакараць Каса гэта ўсьмешка Сьмерці Якая блукае па Эўропе І я кажу сваім дзецям Глядзіце не чапайце касу І вісіць каса ў застрэшшы Але да пары да часу Да пары да часу
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|