 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сажалка зацягнутая лёдам Вялікае люстэрка У белым палацы зімы Дзе жыве Сьнежная каралева Сажалка зацягнутая лёдам Узьлётная паласа Для вятроў і завірух Сажалка зацягнутая лёдам Зашклёнае вакно У царстве Вадзянога Замерзлае неба У якім патухла сонца І толькі сузор’е рыб Час ад часу паблісквае У сьцюдзёнай глыбіні І я ідучы па лёдзе Адчуваю сябе Хрыстом Які ішоў па вадзе Як і па зямлі
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|