РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нож
Нож ляжыць на стале і сьвеціцца
Як абламанае вастрыё маланкі
Нож пераразае вяроўкі
І дае волю
Нож пераразае горла
І забірае жыцьцё
Нож вечны раб
Якому няма чаго губляць
Акрамя сваёй вастрыні
Нож баіцца адзіноты
Яна можа яго зьесьці
Нож спакушае вар’ята
І палохае баязьліўца
Але цяпер ён ляжыць на стале
На якім у крышталёвай вазе
Як у вечным лёдзе
Памірае чырвоная ружа
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.