РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Павук
Ягонае жыцьцё паляваньне
Доўгае як павуціна
Якое і трымаецца на павуціне
Павук хавае і хаваецца
Ён апускаецца на дно цемры
І ўздымаецца на полымя восені
Ня маючы крылаў
Ён марыць аб вандроўках
І даверыўшы сябе ветру
Пералятае бабіна лета
Асьвятляючы свой шлях павуцінай
Павук любіць кватэрныя вуглы
Але палюбіўшы іх
Ён акругляе іх павутой
Ён баіцца мяне
І я гледзячы ў вакно
На чорную павуту голых галін
Не магу прарвацца ў неба
Дзе залаты павук сонца
П’е вячэрні золак
Не разумеючы што гэта
Яго сьмерць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.