РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пакрыўдзяць, а я не заплачу.
І толькі губу прыкушу.
Ня я па сьцяжыне праходжу,
Сьцяжына цячэ праз душу.
 
Агонь раскладуць каля дрэва,
Мне рукі апаліць касьцёр.
Нібыта хлапчук, я заплачу,
Захоплены гутаркай зор.
 
Я дома, я не заблуджуся,
Хай часам сьцяжыну згублю.
І птушку суцешу малую,
І кіну зярнятка ў зямлю.
 
29.IX.1982.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.