 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мірскі замак, як баляда. Не вятры пяюць, А стрэлы – Час вядзе сваю асаду. Вось і брама зарыпела. Пераможцамі турысты Перапоўнілі сьцяжыны. Чую голас ганарысты: «Я адбіў сабе цагліну». – Мо' і нам узяць, паслухай? Ды сяброўка пабялела... Ёй здалося: праляцела Прашчура страла ля вуха.
21.IX.1981.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|