Ад сьнегу сьветла ў шэрым сасьняку. Сарока увязалася за мной. Сьцяжыны, як рачулкі у раку, Бягуць, каб стаць дарогаю лясной. Нібыта ў ветразь, у маю сьпіну За дзень замораныя дзьмуць вятры. Тут дзесьці блізка шум ракі заснуў, Каля якога раскладаў кастры. Мне зараз не хапае іх цяпла І шуму задуменнае ракі. Вядзі мяне, дарога, да сяла – Сагрэюць добрым словам землякі.
|
|