РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Асірацелы шпак у клетцы
Сьпяваць ня хоча для людзей,
Ня рад ён сонцу, першай кветцы.
Быў чорны – стаў яшчэ чарней.
 
Шпакоўня зноў прымацавана,
І ўлёгся вецер у траве.
Не зажывае ў птушкі рана,
Ды прага вышыні – жыве.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.