 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пікі вострыя ў агрэста Дзеля самаабароны? Каркаюць загучна нешта Здрады чорныя вароны. Совы страху глуш вартуюць. Ад мяне ў дупло ўцякаюць. Сьцежку грэю я лясную, Да бяссонца прывыкаю. Ці агрэст мяне прызнае? Дабрыню сустрэў у пікі. Дабрыні мо' не хапае? Ён для ласкі вельмі дзікі. Ад сарок вакол пярэста, І стаю я незьдзіўлёны: Пікі вострыя ў агрэста Дзеля самаабароны.
9.II.1981.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|