 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гараць апалыя лісты, І дым галіны дрэў бінтуе. Па садзе холад малады Зь вятрыскам весела вандруе. Сьцяжына дрэмле ля агню – За лета шмат папрацавала. Цяпло ўцякае ў вышыню – Сяброў у садзе вельмі мала... Дымяць апалыя лісты, І над зямлёй гусьцеюць хмары. Вітаю холад малады, А час сьлязой бяжыць па твары.
3.III.1981
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|