РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Празь цябе, я знаю, празь цябе
Гэтак сьветла сёньня на двары.
Вогнішча рабіньніку дзяўбе
Сьнегірок – вясёлы сын зары.
Любая, усьмешкі не хавай.
Валасы не запляці ў касу.
Хай вачэй сьвітае сінява.
Я сьняжынкі, як букет, нясу.
Не данёс. Букет расьцьвіў сьлязой.
На сьлязу увагі не зьвярні.
Паглядзі, над белаю зямлёй
Белы дзень на сонечным кані.
Ты ўсьміхнулася, і мне сьвятлей.
Сьнегірок, як меншы сын зары,
Падлятае да цябе бліжэй.
І яму ты ўсьмешку падары.
 
3.XII.1980.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.