РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мінулым летам абмялела рэчка,
А гэтаю вясною зьнікла рыба.
Гавораць, гэта ад таго, што часта
Шафёры ў рэчцы сталі мыць машыны...
Цяпер да рэчкі зь вёскі ўжо ня ходзяць,
Вось толькі адзінокая бабуля,
Што ля ракі жыве ў сівенькай хаце,
Хоць зрэдку –
                              мые ў ёй бялізну, бульбу.
Усе зьдзіўляюца, як гэта рэчка
Да сёньняшняга дня не перасохла.
Я думаю, таму, што ля ракі
Жыве яшчэ сівенькая бабуля.
 
28.VII.1980.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.