РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Хведару Чэрню

 
Радзімая ваколіца,
Зялёная гара.
А сонца торбай коціцца,
Паўнюткаю дабра.
І нам у шчасьце верыцца,
Як верыць нам сяло.
Сарока побач верціцца:
– Вам падзялю дабро.
Вачамі вокан квецяцца
У вішняках дамы:
– Сьвятло у нас ня дзеліцца,
Валожынскія мы!
 
12-13.V.1982.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.