РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Далёкі продак наш у цемры рос,
Са страхам узіраўся у сусьвет.
А птахі узьляталі да нябёс,
За імі стрэлы не ляцелі ўсьлед.
 
Ды сьмелы і мудрэйшы зь іх,
Зрабіўшы крылы, кінуўся з гары...
І продкі ўсё ж адчулі хоць на міг,
Што людзі ўжо яны, а не зьвяры.
 
І колькі продак ні пускаў стралу,
Са зроку не губляў яе...
І ўсё ж яна пакінула Зямлю
І праз сусьвет ракетаю плыве.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.