РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Маладыя гады,             
Маладыя жаданьня!..
#М. Багдановіч

 
Белай хмарай вецер           
Чыста неба выцер.
Засьвяціла поўня,
Як сьвятло ў вакне.
А на лаўцы цесна.
Восеньская песьня
Сад самотай поўніць.
Сэрцы хай міне.
 
Прарастаюць зоркі.
Цепліцца гаворка.
І твая усьмешка
Птушкай чысьціні.
Хай сярдуе вецер,
Застаёмся ў леце...
Маладая сьцежка,
Маладыя дні.
 
10.XI.1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.