 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зайшла усьмешка у купэ, Пакінула мне шклянку чаю. А я сягоньня ад цябе На самы край зямлі ўцякаю. Танцуе лыжачка, зьвініць. Праз фортку безь білета вецер Залазіць, просіць: «Не гані...» Загрукаў мой цягнік увечар. Ізноўку чую: «Ад’язджай...» І колы ляскаюць: «Нялюбы...» Я моўчкі п’ю халодны чай, Балюча апякаю губы.
28.IX.1982.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|